Дмитро Щербина


Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Крывым Розе Днепрапятроўскай вобласці (Украіна). Скончыў Днепрапятроўскі нацыянальны ўніверсітэт. Паводле спецыяльнасці — інжынер. Перакладае на ўкраінскую і беларускую мовы мастацкую літаратуру. Піша вершы для дзяцей.

Друкаваўся ва ўкраінскіх часопісах “Всесвіт”, “Березіль”, “Малятко”. У 2012 годзе ў луганскім выдавецтве “Віртуальная рэальнасць” ва ўкраінскіх перакладах Дмытра Шчарбіны і літаратаркі з Луганска Любові Цай выйшаў зборнік вершаў “Выбранае” сучаснага расійскага паэта Івана Пераверзіна. У 2013 годзе ў луганскім выдавецтве “Янтар” у перакладзе Дмытра Шчарбіны выйшаў зборнік асобных апавяданняў і прыпавесцяў Васіля Быкава “Байки світові” (“Байкі жыцця”).

Вядзе ўкраінскі і беларускі блогі ў Сеціве — http://dmytroshcherbyna.blogspot.com/ і http://dmytroshcharbina.blogspot.com/.

Жыве і працуе ў родным горадзе.

Творы

Дзіцячыя вершы па-ўкраінску і па-беларуску

Пераклады з украінскай на беларускую:
Ліна КАСТЭНКА. Вершы
Дмытро ПАЎЛЫЧКА. Вершы
Уладзімір САСЮРА. Вершы
Васіль СІМАНЕНКА. Вершы

Пераклади з білоруської на українську:
Ригор БОРОДУЛІН. Вірші
Василь БИКОВ. Подорожани
Ларирса ГЕНІЮШ. Вірші
Сергій ЗАКОННИКОВ. Бережи себе, Україно!
Аркадь КУЛЕШОВ. Вірші
Володимир НЯКЛЯЄВ. Вірші

Анастасія Дмытрук. Нам братамі не быць радзімымі (пераклад з расійскай на беларускую)

Leave a Reply