Празаік. Нарадзіўся ў 1965 годзе ў Гомелі. Скончыў Беларускую Дзяржаўную Кансерваторыю ў 1989 годзе. Жыве ў Чарнігаве. Піша па-беларуску.
Творы перакладзеныя на ўкраінскую, чэшскую і польскую мовы.
Аўтар кніг «Здані і пачвары Беларусі» (1994, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам. Пад псеўданімамі Францішак Хлус і Марцін Юр), кінарамана «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» (2007, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам), «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» (2009, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам); «Тэорыя змовы» (2011), «Музы і свінні» (2014), а таксама шматлікіх эсэ, навэл, апавяданняў.
ЖЖ (дзённік у інтэрнэце)
Творы
Урыўкі з кнігі “Музы і свінні” (2014)
Больш навэл – тут