ТАЯМНІЦЫ
Хто з вас мае таямніцы?
Вам не трэ, сябры, таіцца!
Мне даверцеся, прашу,
Я нікому не скажу!
Толькі тату і матулі,
Ды сястры сваёй Натулі,
Бабцы з дзедкам Кастусём,
Ды Галінцы з Юрасём…
Хто з вас мае таямніцы?
Годзе вам, сябры, таіцца!