Васіль Сіманенка

Пераклад Дмытра Шчарбіны

* * *
Майго народу каты, дзе вы сёння?
Дзе веліч ваша, сіла ваша дзе?
На ясных зор і чыстых вод улонні
Ужо ваш чорны шал не ападзе.

Народ расце, сталее, і буйнее,
І робіць без бічоў і палаша.
Пад сонцам вечнасці старэе і юнее
Яго суровая і добрая душа.

Народ мой ёсць! І ён заўсёды будзе.
Ніхто не перакрэсліць мой народ!
Ён рады дасць і здрайцу, і прыблудзе,
І процьме заваёўніцкіх чарод.

Вы, байструкі забойцаў утрапёных,
Не забывайце, вылюдкі, нідзе:
Народ мой ёсць! У жылінах ягоных
Жывая кроў казацкая гудзе!

Leave a Reply