Пераклад Алены Пятровіч, падборка з часопіса “Прайдзісвет”

Зялёны вечар
зялёны вечар
бы марская вада
запоўніў пакой
фіялетавыя водарасці ценяў
павырасталі ў ім аж да столі
і толькі шчэ дзе-нідзе паміж імі
блукаюць даўгія чырвоныя рыбы
што адбіліся ад кліну сутоннага сонцаі ты ўжо зачаравана слухаеш як
чатырохногае крэсла намагаецца давесці шафе
што яму сваяком васьміног
бы марская вада
запоўніў пакой
фіялетавыя водарасці ценяў
павырасталі ў ім аж да столі
і толькі шчэ дзе-нідзе паміж імі
блукаюць даўгія чырвоныя рыбы
што адбіліся ад кліну сутоннага сонцаі ты ўжо зачаравана слухаеш як
чатырохногае крэсла намагаецца давесці шафе
што яму сваяком васьміног
ты нават забыўся на тое
што трэба дыхаць
і толькі калі з пакою насупраць
паклічуць вячэраць
раптам апамятаешся ды імпэтна пачнеш
шукаць
побач з сабой
акваланг
Птушка
дзверы зачыняюцца і адчыняюцца
дзверы адчыняюцца і зачыняюцца рып-рып
рып-рып
дзверы адчыняюцца і зачыняюцца рып-рып
рып-рып
гэта мы выходзім з хаты
гэта мы прыходзім дахаты
рып-рып
рып-рып
і птушка глядзіць праз акно ў акварыюм хаты
і думае пра нас
як пра рыб
Ручнік
чорны певень
чырвоную гронку клюе
і таму пеўню
салодка-салодка а чырвоны певень
чорную гронку клюе
і таму пеўню
горка-горка
чырвоную гронку клюе
і таму пеўню
салодка-салодка а чырвоны певень
чорную гронку клюе
і таму пеўню
горка-горка