Дмитро Фальківський

200px-Фальківський_ДУкраінскі паэт, празаік, сцэнарыст. Сапраўднае прозвішча – Ляўчук. Нарадзіўся ў 1898 годзе ў вёсцы Вялікія Лепесы (цяпер – частка горада Кобрына) на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Скончыў берасцейскае рэальнае вучылішча, вайна перарвала яго навучанне ў берасцейскай гімназіі. Пачаў пісаць з 14 гадоў. У 1918 годзе скончыў курсы ўкраіназнаўства, працаваў настаўнікам ва ўкраінскай школе ў роднай вёсцы.

Уступіў у падпольную ячэйку РКПб, змагаўся з палякамі, удзельнічаў у грамадзянскай вайне на баку бальшавікоў, да 1923 года – член Часовай Надзвычайнай Камісіі БССР (страшным 1918-1923 гадам прысвечаныя многія познія вершы). З 1923 года ў Кіеве, дзе змяніў прозвішча. Займаецца творчасцю: піша паэмы, вершы, аповесці, кінасцэнары. У другой палове 1920-х гг. асноўная тэма творчасці змяняецца: ад апявання рэвалюцыі і рэвалюцыянераў Фалькіўскі пераходзіць да тэмы роднай зямлі, жахаў рэвалюцыі.

Высока цаніўся незалежнай крытыкай як прадстаўнік неасімвалізму, з канца 1920-х стаў абвінавачвацца ў дэкадэнцтве.
У снежні 1934 года – расстраляны па абвінавачванні ва ўдзеле ў “Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў”. Пахаваны, верагодна, у брацкай магіле на Лук’янаўскіх могілках Кіева. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Твори
Вірші

Очерет мені був за колиску (пісня)

Leave a Reply