Алесь Наварыч (Олександр Трушко)

0619navarychНарадзіўся 2 лістапада 1960 года ў вёсцы Відзібор Столінскага раёна. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў цесляром-бетоншчыкам, скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Настаўнічаў у Дзяржынскім і Карэліцкім раёнах, затым працаваў ў часопісах “Вожык”, “Полымя”, “Бярозка”, “Маладосць”, выдавецкім цэнтры БДУ. Быў намеснікам старшыні Управы грамадска-культурнага аб‘яднання “Полісьсье”, галоўным рэдактарам газеты “Збудзінне”.
Аўтар зборнікаў апавяданняў «Рабкова ноч» (1988) і «Ноч пацалункаў незалежнасці» (1989), гістарычнага рамана «Літоўскі воўк» (2005).

Творы:
Літоўскі воўк (гістарычны раман)
Венерыны чаравічкі (апавяданне)

Leave a Reply