Дмитро Щербина


Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Крывым Розе Днепрапятроўскай вобласці (Украіна). Скончыў Днепрапятроўскі нацыянальны ўніверсітэт. Паводле спецыяльнасці — інжынер. Перакладае на ўкраінскую і беларускую мовы мастацкую літаратуру. Піша вершы для дзяцей.

Друкаваўся ва ўкраінскіх часопісах “Всесвіт” (“Сусвет”), “Березіль” (“Сакавік”), “Малятко” (“Дзіцятка”). У 2012 годзе ў луганскім выдавецтве “Віртуальная рэальнасць” ва ўкраінскіх перакладах Дзмітра Шчарбіны і літаратаркі з Луганска Любові Цай выйшаў зборнік вершаў “Выбранае” сучаснага расійскага паэта Івана Пераверзіна. У 2013 годзе ў луганскім выдавецтве “Янтар” у перакладзе Дзмітра Шчарбіны выйшаў зборнік асобных апавяданняў і прыпавесцяў Васіля Быкава “Байки світові” (“Байкі жыцця”).

Вядзе ўкраінскі і беларускі блогі ў Сеціве — http://dmytroshcherbyna.blogspot.com/ і http://dmytroshcharbina.blogspot.com/.

Жыве і працуе ў родным горадзе.

Творы
Дзіцячыя вершы па-ўкраінску і па-беларуску

Пераклады з украінскай на беларускую:
Ліна Кастэнка. Вершы

Пераклади з білоруської на українську:
Володимир Някляєв. Диктант

Leave a Reply