Василь Лазарчук

Нарадзiўся 2 сакавiка 1912 года у в. Руховiчы Кобрынскага павета. Яго бацькi Павел Фёдаравiч i Наталля Сцяпанауна былi сялянамi. Як казаў сам Васiль Паўлавiч, у школе ён прабыў толькi адзiн дзень (у в. Хабовiчы).

Быў сябрам “Просвiти”. Пасля Навасёлкаўскага паўстання 1933 года арыштаваны польскiмi ўладамi. У сяброў “Просвiти” былi канфiскаваныя грошы, якiя яны збiралi на грамафон.

29 снежня 1940 г. сям’ю Лазарчукоў раскулачылi. Тры месяцы трымалi у Кобрыне, год у Miнску i 5 месяцау у лагеры ў Комі. Сям’ю адправiлi у Акмалiнскую вобласць. Па дагавору з польскiм урадам у Лондане у 1942 г. Васiля Паўлавiча вызвалiлi з лагера, адкуль ён паехаў у Акмалiнск, дзе пражыў два гады. У 1944 годзе залiчаны радавым у савецкае войска. Узнагароджаны бронзавым крыжом “За заслугi”.

Памёр у 1997 годзе. Захавалася некалькі сшыткаў яго вершаў.

                                                                                                            Паводле   Ю.А. Барысюка

Твори
Вірші

Leave a Reply