Таварыства Украінскай літаратуры пры Саюзе Беларускіх Пісьменнікаў
створана 14.04.2014.
Старшыня – пісьменніца Наталка Бабіна.
Мэты Таварыства:
- спрыянне ўкраінска-беларускім літаратурным сувязям і актывізацыя ўзаемных мастацкіх перакладаў;
- падтрымка беларускіх пісьменнікаў, якія жывуць у Беларусі і пішуць па-ўкраінску (ці на ўкраінскіх гаворках), а таксама беларускіх пісьменнікаў, якія жывуць ва Украіне і пішуць па-беларуску (ці на беларускіх гаворках);
- развіццё ўкраінскамоўнага прыгожага пісьменства ў Беларусі і беларускамоўнага прыгожага пісьменства ва Украіне;
- захаванне і папулярызацыя нацыянальных літаратурных спадчын Беларусі і Украіны.
Таварыства будзе выдаваць кнігі, альманахі, часопісы на беларускай і ўкраінскай мовах, праводзіць грамадска-культурныя мерапрыемствы, накіраваныя на пашырэнне ведаў аб украінскай літаратуры і культуры ў Беларусі і беларускай літаратуры і культуры ва Украіне.
Сябрамі Таварыства могуць быць усе, хто падзяляе мэты Таварыства.
Таварыства рыхтуе да выдання альманах твораў беларускіх аўтараў, якія пішуць па-ўкраінску і на ўкраінскіх гаворках (галоўны рэдактар – Алесь Наварыч) у электронным і папяровым выглядзе.
Стварэнне Таварыства – гэта і жэст салідарнасці з Украінай, якая перажывае складаныя часы, і спроба ўзаемнай культурнай дапамогі.
Ласкава запрашаем усіх, хто падзяляе мэты Таварыства, далучацца да працы.
Далучайцеся да нашых груп
– Facebook: https://www.facebook.com/tavarystva.
– УКантакце: http://vk.com/druziby
Пішыце нам на druzi.by@gmail.com