Іна Снарская. Вершы

Да біяграфіі аўтара


Сон

Там на гарышчы яблыкі заснулі,
Мурлыча котка песню для душы,
І грэе ногі ля шчытка дзядуля,
І на сцяне гадзіннік зноў спяшыць.

Ляціць жыццё, а хата застаецца,
Намоленая, цёплая яшчэ,
Пакуль жыву я, б’ецца яе сэрца,
Святло з вакон ліецца, як з вачэй.

Ляцяць па небе рушнікі і птушкі,
Як срэбны певень сонца пазаве.
Там родныя заўсёды сны і пушчы.
Сляды мае звіняць у той траве.

***
Квітнуть вірші, наче чорнобривці,
І летять птахами за село.
Я живу тут, та прийшла не звідси,
Голову сховала під крило.

Я живу тут, та мене так мало
Серед степу, обріїв рясних.
Птах мій білий, я тебе впізнала,
Наче в очі глянула весні.

Як там наші сосни та берези?
Чи живий ще ярмарковий дід,
Що конем дарунки дітям возить?
Чи ховає сонце в бороді?..

Вже летить по небу наша хата,
Вікнами, як зорями, горить,
А на ганку вічна моя мати,
Чорнобривці кидає згори.

***
Пахне верасьнем,
Жнівень босы сьмяецца з нас,
Хоць ня верыцца,
ды ня вернецца
Залаціць руку гэты час.

Пахне верасьнем,
жоўтым верасам,
Павуцінкамі і тугой,
Стануць вершамі
лету вернымі
Журавіны кахання майго.
Чытаць цалкам:  http://www.vershy.ru/content/pakhne-verasnem

Гэты дзень, спелы як яблык…
Далоў трывогу, віват спакой!
На сьнезе танцуюць анёлы радасьці,
Бачу іх у вакно.

Хто сказаў, што людзі ня ўмеюць лётаць?
Я адваротнае дакажу,
Надзену на шыю каралі з лотаці,
Ступлю на мяжу.

Гэты дзень – крышталёвая звонкая ваза,
Мне анёлак падасьць руку,
І неба роднае для адважных
Пацалуе шчаку.
Чытаць цалкам:  http://www.vershy.ru/content/gety-dzen-spely-yak-ya

Што не заб’е, тое зробіць нас мацнейшымі
І выйдзе воўк снягоў хадой адважнай,
Ён, князь лясоў, ступіў на след мой першы,
Ён ведае чаго свабода важыць.

І я ваўку зірнула прама ў вочы,
Пабачыла паходні і капканы,
І зоркі спелыя сярод сірочай ночы,
І кінуты у звера здраду-камень.

Што не заб’е, то зробіць нас мацнейшымі.
Мы па адной цяпер ішлі сцяжыне.
Душу сваю я ратавала вершамі,
А воўк снягоў застыў кустом ажыны.

Да біяграфіі аўтара

Да біяграфіі аўтара
Чытаць цалкам:  http://www.vershy.ru/content/shto-ne-zab-e-zrobits-

Leave a Reply