Анастасія Дмитрук

дмитрукУкраїнська поетеса, народилася в 1991 році в Ніжині Чернігівської області. З 10 років мешкає в Києві. Скінчила Київський політехнічний інститут.

Авторка вірша «Никогда мы не будем братьями», написаного у зв’язку з російською анексією Криму. Група літовських музикантів записала пісню на цей вірш.

Зміщуємо тут ажно 5 перекладів знакомитого вірша на білоруську мову.

Больш ніколі братамі ня будзем мы

ivashchanka1 Пераклад Анатоля Івашчанкі

Больш ніколі братамі ня будзем мы
ні цяперака, ні ў будучыні.
Няма духу ў вас свабоднага –
нам ня быць з вамі нават зводнымі.

Вы сябе ахрысьцілі “старшими” –
мо й малодшыя мы, ды ня вашыя.
Безаблічныя, хоць і шматлікія.
Вы агромністыя, мы – вялікія..

А вы цісьнеце… вы ўсё “маетесь”,
ды падавіцеся сваёй зайздрасьцю.
Воля – слова вам незнаёмае,
вы зь дзяцінства ў вязьніцы замкнёныя.

У вас дома “маўчаньне – золата”,
а ў нас тут кактэйлі Молатава.
Так, у нас цячэ кроў гарачая,
што ж вы нам за “радзіна” сабачая?

Страхам вочы ў нас не засьмечаныя,
і бяз зброі мы – небясьпечныя.
Пасталеўшы, зрабіліся сьмелыя,
ўсе у снайпераў пад прыцэламі.

Каты нас на калені ставілі,
але мы, як адзін, паўсталі ўсе.
І дарма пацукі хаваюцца –
сваёй злосьцю яны падавяцца.

Вам шлюць новыя зьверху зага́ды,
а ў нас да нябёс барыкады.
У вас Цар, у нас – Дэмакратыя.
Не скажу ўжо ніколі “браты” я вам.

* * *
Пераклад Дмытра Шчарбіны
шчарбина
Нам братамі не быць радзімымі,
нам не стацца нат пабрацімамі.
Вы свабодай дыхаць няздольныя,
бо ўрадзіліся паднявольныя.
Завяце вы сябе старэйшымі —
лепш быць меншымі, ды мудрэйшымі.
Процьма вас, ды, шкада, бязлікія.
Вы шматлікія, мы вялікія.
А вы ціснеце нас і стогнеце,
так у зайздрасці і засохнеце.
Воля — слова для вас нячутае,
вы ў кайданы змалку закутыя.
У вас дома маўчанне — золата,
а мы палім кактэйлі Молатава,
кроў у сэрцах нашых кіпучая,
ці ж радня вы нам, невідучыя?
Нашы вочы ззяюць адвагаю
ды свабоды святою прагаю.
Памужнелі і сталі смелымі
мы ўсе ў снайпераў пад прыцэламі.
Каты нас на калені не ставілі —
мы паўсталі і ўсё паправілі.
І ад кары яны не ўкрыюцца —
усё роўна крывёю ўмыюцца.
Вам даюць настаўленні новыя,
а круг нас — зарніцы агнёвыя.
У вас цар, свайго ж скарацілі мы.
Нам не стацца нат пабрацімамі.

 

Навязьлівым братамDEBBDA26-AFD9-4B22-A824-2133334260DC_mw1024_s_n

Пераклад Вітаўта Мартыненкі

Хіба можам братамі звацца мы,
Калі сьцяг наш у вас пад танкамі,
Калі мову вы ненавідзіце —
Зьневажаеце ёю, крыўдзіце,

Каб сябе называць «старэйшыя»,
Ну а нас «бульбашы», «тутэйшыя».
Хай вас процьма, ды безаблічныя.
Вы вялізныя, мы — вялікія.

А вы цісьнеце-націскаеце,
Як сабакі, на дух наш лаеце.
Воля — слова вам незнаёмае,
Бо ланцуг ад дзяцінства свомы вам.

У вас дома «молчанье — золото»,
Дык у нас хай гаворыць Молотов,
Так, у сэрцы ў нас кроў гарачая,
Хоць рахманства «роднёй» прызначана,

Але душы ў нас бясстрашныя,
Мы сьвядомасьцю вам «опасные».
Пасталелі ды сталі мужнымі,
Хоць у школах чужацтву вучаны.

Нас каты на калені ставілі —
Мы ж ня мышы, таму паўстанем мы.
Ну а мыш хай на ВАС памоліцца —
Яна кроўю сваёй умоецца.

Вам даслалі загады новыя –
Ды ня здрадзім ні краю, ні мове мы.
Вы з Царом, а мы з Дэмакратыяй.
Хіба можам братамі звацца мы?

 

Мы братамі ня будзем ніколіnBLlvHgRf8g-380x380

Пераклад Алеся Сьнега

Мы братамі ня будзем ніколі
Не па крыві і не па Радзіме
Вы ня маеце прагі да волі
Не называйце нас ніколі “сваімі”

Вы сябе ахрысьцілі “старэйшымі”
Нам бы малодшымі, абы ня вашымі
У вас мы бачым суседа зьлейшага
Не дапусьцім мы войнаў з рэваншамі

Вы ў краіне сваёй маўклівыя
А ў сьвеце зусім ня ціхія
Не лічыце, што мы наіўныя
Вы “большие”, а мы – вялікія!

Рызыкуючы наперад мы крочым
А вы нават веры ў сябе ня маеце
У беларусаў расплюшчацца вочы
А вы катаў далей праслаўляйце!

 

Пераклад taty@

***
Мы ніколі не будзем сёстрамі,
Не сядзець нам за аднымі кроснамі.
Рушнікі нашыя не паганскія,
Вашы іншыя – мангола-татарскія.

Ахрысьцілі сябе вы «старэйшымі»,
А хто ж бачыў суседа больш злейшага?
Да людзей лезецё, аж пацееце,
Вы «дасталі» ўжо ўсіх – разумееце?

Ванітуе ад той фанабэрыі,
Ад «Империи Лжи, Лицемерия».
Самі ў багне сядзіце, усіх маніце,
Хто не хоча да вас – пагражаеце!

Крым адцяпалі, злыдні, і бавіцеся,
Але сквапнасьцю вы й падавіцеся.
Разумее дзіця, не прафесар,
Вы пагроза усім, вы – Агрэсар!

І дарэмна лічыць нас наіўнымі,
Прыйдзе час, шчыра будзем актыўнымі.
Станем разам з суседзямі нашымі,
Не дапусьцім псіхоза з рэваншамі…

Вы не маеце прагі да Волі,
Больш не клічце нас «сваімі» ніколі!
Зразумейце, суседзі, вы дзікія –
Вы «огромные», мы – Вялікія!

Leave a Reply