Глянцавая “Справа” і іншыя навіны

Сябры, мы даўно не пісалі пра нашы навіны, аднак жыццё не спыняецца. У канцы 2019-га Таварыства ўкраінскай літаратуры паспела выдаць новую “Справу” – не звыклы альманах, а яркі, глянцавы, сучасны часопіс. Мы ўжо паспелі правесці некалькі прэзентацый, а шэраг сустрэч яшчэ наперадзе.

26.11-1
0_20191216_135759_

Арыентаваны гэты выпуск найперш на моладзь. Мы пастараліся быць максімальна цікавымі і для сталых чытачоў, і для новай аўдыторыі.

Вось некаторыя старонкі:

78133908_2918196131545360_6969382253705035776_o  78317458_2918192764879030_4824111304136458240_o 78427200_2918195031545470_3542111777288355840_o  78798016_2918194974878809_5968301316324196352_o 78815893_2918196098212030_4823547447944937472_o 78628042_2918194034878903_5683360116322074624_o 78993023_2918195358212104_6085829656110432256_o 79033556_2918193058212334_5836265380170956800_o 79090382_2918194511545522_2359665799905411072_o 79225291_2918194168212223_7572309788487319552_o

У  той жа час, мы разумеем, што і маладыя, і ўсе астатнія людзі сыходзяць у інтэрнэт. Друкаванае слова знаходзіць усё меншы водгук. Таму мы актыўна думаем пра новыя фарматы дзейнасці ў інтэрнэце. Каб надалей працаваць на нашы задачы: збліжэнне ўкраінскай і беларускай культур, узаемапаразуменне і ўзаемапазнанне.

Мы таксама працягваем заставацца пляцоўкай для ўкраінцаў Беларусі, у прыватнасці ўкраінскамоўных аўтараў з Брэстчыны, якія пішуць літаратурнай мовай і на гаворках сваіх сёл.

Аўтараў і чытачоў запрашаем на сайт prosvit.org – пляцоўку з навінамі і тэкстамі пра культуру Берасцейшчыны, Падляшша, Валыні. Акрамя таго, звязаўшыся з рэдакцыяй, жыхары гэтага рэгіёна могуць атрымаць свежы выпуск “Справы”.