3 дні в Луцьку

Таварыства тры дні прагасціла ў Луцку – на факультэце філалогіі і журналістыкі Усходнееўрапейскага ўніверсітэта імя Лесі Украінкі. Каталіся як сыр у масле: гулялі па музеях і рынках, хадзілі па кнігарнях і, канечне, сустракаліся з выдатнымі чытачамі. Мелі ажно чатыры сустрэчы: на факультэце ўніверсітэта, у Луцкім мастацкім музеі, Луцкім педагагічным каледжы і ў кнігарні Валынскай абласной друкарні. Расказвалі пра альманах “Справа” і пра Беларусь. Цяжка выказаць усю  ўдзячнасць лучанам, якія акружылі нас любоўю і клопатам. Мы страшна радыя, што знайшлі столькі новых аўтараў, цудоўных ідэй і выдатных новых сяброў.

Пра візіт Таварыства ў Луцк можна прачытаць тут, тут і тутIMG_8245 IMG_8248IMG_8251 IMG_8259IMG_8397 IMG_8525