Водгук на “Справу” №4 на сайце “Наша ніва”

Сябры, выйшаў вельмі цікавы водгук на 4-ы нумар нашага альманаха “Справа”. Далучайцеся да абмеркавання. Каментары вельмі розныя, але спрэс паказальныя. Нехта піша: “Украінскі нацыяналізм па азначэнні вораг беларускага нацыяналізму”. Мы ж, у сваю чаргу, не хочам мерацца нацыяналізмамі, мы працягваем працаваць для таго, каб толькі ў міры і ўзаемаразуменні жылі беларусы і ўкраінцы.
Мы верым у пабудову не этнічнай, але грамадзянскай нацыі, у якой знойдзецца месца ўсім народам Беларусі, усім поглядам і думкам. Нацыі, дзе дасягненні вымяраюцца не чысцінёю крыві, а карысцю – грамадскай і ўласнай.
Разумеючы, што ўзаемапавага і шчыры дыялог немагчымыя без праўды, пакаяння, сумленнага прызнання фактаў, мы ўзялі на сябе смеласць распачаць серыю матэрыялаў – навуковых, гістарычных, ні ў якім разе не ідэалагічных! – пра балючае.
Верым, што чым хутчэй грамадства прыйдзе да адкрытага абмеркавання гэтага болю, тым хутчэй яго перажывем і перамірымся

Чытайце водгук і пакідайце каментары тут: http://nn.by/?c=ar&i=185267