Прэзентацыя трэцяга нумару “Справы”

11 красавіка у Брэсцкай гарадской бібліятэцы адбылася прэзентацыя трэцяга нумару альманаха “Справа”, выдадзенага Таварыствам украінскай літаратуры.

IMG_5335

Шаноўныя супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі да сустрэчы выставу “Літаратура без межаў. Украіна”, дзе выставілі творы ўкраінскай літаратуры ў перакладах на беларускую і расійскую мовы.

IMG_5343

Вёў сустрэчу культуролаг Віктар Місіюк.

IMG_5327

Адбылася прэзентацыя дзейнасці Таварыства, сайта і старонак у сацсетках, пасля чаго выступілі аўтары трэцяга нумару.

IMG_5328

Элегантная і далікатная Зінаіда Дудзюк расказала пра сяброўства з украінскім пісьменнікам Валянцінам Грабоўскім, зачытала вершы паэта і свае вершы ў перакладзе на ўкраінскую.

IMG_5330

У трэцім нумары прадстаўленыя ўспаміны пані Зінаіды пра жытомірскага творцу.

IMG_5331

Аўдыторыяй з цікавасцю выслухала эксперыментальны верш маладога паэта Кірыла Азімкі, у якім аўтар прапаноўвае адмаўляцца ад запазычаных словаў, замяняючы іх словамі роднай мовы.

IMG_5337

Поспех (як і заўжды) меў паэт з сяла Лэлікава Кобрынскага раёна Пятро Шапяцюк. У апошнім нумары альманаха змешчаныя захапляльныя ўспаміны пра Першую сусветную вайну, якія Пятро Сцяпанавіч запісаў з успамінаў бацькі. На сустрэчы паэт прачытаў некалькі вершаў, адзін з якіх быў натхнёны распаўсюджаннем чутак пра канец свету.

IMG_5339

Завяршальнае слова сказала старшыня Таварыства Наталка Бабіна, адзначыўшы што шлях да роднай мовы – гэта шлях да спазнання сябе і спазнання Бога.

IMG_5349

Дзякуем супрацоўнікам бібліятэкі за бездакорна арганізаваную дынамічную сустрэчу і, канечне, гасцям за ўвагу і цікавасць!