“Справа” у Львові: Їх не подолати

У суботу 12 верасня адбылася ПЕРШАЯ прэзентацыя ДРУГОГА нумару альманаха «Справа». Месца пачэснае – львоўскі форум выдаўцоў і літаратурны фэст пры ім.
DSCF2404 DIGITAL CAMERA

Сустрэча ў чорнай зале тэатра “Воскресіння” атрымалася камернай і, напэўна менавіта таму, – надзвычай плённай. Абмен ідэямі трываў больш за паўтары гадзіны. Некаторымі вынікамі сустрэчы, спадзяёмся, падзелімся з вамі ўжо ў бліжэйшы час. (Сярод іншага, у планах Таварыства тур па ўкраінскім баку беларуска-ўкраінскага памежжа, арганізацыя навуковага форуму, конкурс відэаролікаў і правядзенне талент-шоў.)
DSCF2402 IMG_0394 (1)Было надзвычай прыемна адчуць цікавасць украінцаў да беларуска-ўкраінскай культурнай справы. Але і не толькі да яе – суцэльнай прыемнасцю (хоць і з дамешкам зайздрасці) было назіраць стаўленне ўкраінцаў да літаратуры.

IMG_0389 jpg_0-

Відавочна, на прагу чытаць не ўплывае ні вайна, ні эканамічны крызіс. Дзве доўгія чаргі стаялі пад дажджом, каб купіць квіток і трапіць на кніжны кірмаш у палац Патоцкіх. Унутры – таксама чэргі, прычым роўныя: што да пісьменніцы і дэпутаткі, геніяльнай букавінкі Марыі Маціос, што да тэлевядучай, зоркі праграмы “Рэвізор” Вольгі Фрэймут. У Беларусі пакуль такога не ўбачыш.
1442049990_SAM_8545 12011313_673678976099831_8315167586614862251_n

zx9EfGdECjY freimut

Але што важна – не ўбачыш у Беларусі і Харпер Лі ды 9 апавяданняў Сэлінджэра ў абстракцыянісцкай вокладцы, “Адзіноты ў сеціве” і “Пражскіх могілак”, вечных “Ста гадоў адзіноты” і скандальных “50-ці адценняў шэрага” з усімі іх працягамі – не знойдзеш усяго гэтага па-беларуску, як ні старайся. А па-ўкраінску – калі ласка. Вось уся падборка моднага нарвежскага аўтара дэтэктываў Ю Несбё. На суседнім стэндзе – лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі (іх кнігі з’яўляюцца ва Украіне амаль адначасова з расійскім перакладам).

400349_165   35286_52626

Кнігі збольшага каштуюць 1,5-5,5 даляраў.
Book_cover_66_big 9786175382301_4%20price

Каб падтрымліваць беларушчыну – не толькі ў галовах, чаму дапамагаюць вышымайкі ды іншыя крэатыўныя праекты, але і на языках – вельмі патрэбныя мастацкія пераклады. Безумоўна, перакладаць класіку важна. Аднак збольшага мы, звычайныя чытачы, ідзём у кнігарню менавіта па навінку. Ці шмат сусветных навінак перакладзена на беларускую?.. Хіба адзінкі. Некалькіх французскіх і іншых аўтараў, напрыклад, выдаў Зміцер Колас. Некалькі, напэўна, выдавецтва “Логвінаў”. Відаць і ўсё.

Што праўда, навуковая і навукова-папулярная літаратура Украіны і Беларусі знаходзяцца прыкладна на адным узроўні, ніша патрохі запаўняецца – аўтары пішуць, выдаўцы выдаюць, чытачы купляюць, аўтары з выдаўцамі адчуваюць аддачу і ствараюць надалей. Ва Украіне, як і ў нас, выходзяць і шыкоўныя ілюстраваныя выданні, і кішэнныя кніжачкі на тэмы самыя разнастайныя: ад князёў Астрожскіх да УПА і савецкага дысідэнцтва.

А вось зайздрасна глядзець беларусу на ўкраінскія пераклады гуманітарыстыкі, самых уплывовых кніг у сферы гуманітарных навук з сучаснасці і 20 стагоддзя: гісторыя, філасофія, культуралогія – французская, нямецкая, брытанская, амерыканская – ммм… Гэта тое, чаго нам пакуль не стае. Тут дзякуй гістарычным нашым выдавецтвам, якія робяць у гэтай сферы што могуць.
forum_lviv

Не апошнюю ролю ў прывабнасці выдання грае афармленне. У Беларусі надрукаваць кнігу каштуе значна даражэй, чым ва Украіне, і ўкраінскага ўзроўню паліграфіі ў нас чакаць, відаць, не прыходзіцца.
selindjer

Але так хочацца, каб у Беларусі знайшліся перакладчыкі, выдаўцы, што дамовіліся б з замежнымі аўтарамі, мастакі – каб хоць раз-два на год мы атрымлівалі выбуховую кніжку. І гэта кніжка стаяла б у кнігарні не ў аддзеле “беларусікі”, побач з Багдановічам і Каратевічам, а ў вялікім аддзеле сусветнай літаратуры, на сваім пачэсным месцы, дзе пакуль што ўсё-ўсё-ўсё толькі па-расійску.

autumn-leaves

Ну а ўкраінцы – такую нацыю не перамагчы. Яны ўжо адчулі права на сваё слова і актыўна ім карыстаюцца, ніхто яго цяпер не забярэ.