Category Archives: !!! Навіны / Новини !!! – на сайті та в суспільстві

“Справа” ў Бярозе!!!

26 лістапада ў школе №1 горада Бярозы адбылася прэзентацыя альманаха “Справа”.

IMG_4633 IMG_4632                        
Старшыня Таварыства Наталка Бабіна гаварыла са школьнікамі пра карані, мову і творчасць.

IMG_4640 IMG_4644

Бярозаўскі сябар Таварыства, аўтар другога нумару “Справы” Мікалай Сінкевіч – пра сямейныя гісторыі і паданні, а таксама пра турыстычны патэнцыял Берасцейшчыны з яе ўнікальнай культурай, гісторыяй і мовай.
IMG_4638 IMG_4635

Каля ста чалавек паўдзельнічалі ў сустрэчы. Нас, гасцей, чакаў фантастычны прыём, абед і падарункі ручной работы – бярозы з бісеру, створаныя настаўніцамі, вартыя  стаць брэндам і пазнавальным сімвалам гэтага цудоўнага горада.
IMG_4656 IMG_4659

Бяроза – невялічкі ўтульны гарадок з насельніцтвам 30 тысяч чалавек. Робяць яго ўнікальным гісторыя, культура, людзі. Тут знаходзіцца маленькі, але насычаны археалагічнымі знаходкамі музей.
IMG_4687 IMG_4679 IMG_4691 IMG_4692 IMG_4693

Тут жа – надзвычайны цэнтр рамёстваў, дзе на чатырох старадаўніх бабіных станках ткуць ручнікі і андаракі, робяць вышыванкі і традыцыйныя бярозаўскія набіванкі з букетамі бэзу на чорным фоне.
IMG_4661
Своеасаблівы сімвал цэнтра рамёстваў – традыцыйная драўляная птушка, якую бярозаўцы імкнуцца ўключыць у беларускі спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны.
IMG_4732
У Бярозе знаходзяцца два ўнікальныя архітэктурныя аб’екты: манастыр ордэна картэзіянцаў 17 стагоддзя і казармы. Манастыр быў закрыты расійскімі ўладамі пасля паўстання 1831 года, але яго руіны і цяпер уражваюць веліччу, аналагаў зафундаванага Сапегамі манастыра ў Беларусі бадай не засталося.

IMG_4715 IMG_4707
Казармы – пабудаваныя ў часы імперыі, у міжваенны перыяд выкарыстоўваліся польскімі ўладамі як канцлагер палітзняволеных. Тысячы беларускіх і ўкраінскіх нацыяналістаў і нацыянал-камуністаў утрымліваліся тут у 1934-1939 гады.
IMG_4697
Цяпер будынкі казарм мадэрнізавалі: у адным з іх зрабілі цэнтр рамёстваў, у другім адкрылі “Еўраопт”. Рэдкі выпадак, калі помнікі архітэктуры з такой складанай гісторыяй не разбураюцца, а ўключаюцца ў гарадскі ландшафт, іх жыццё працягваецца.
IMG_4724 IMG_4725

Дзякуй мілай Бярозе, арганізатару сустрэчы Мікалаю Сінкевічу, які так шчыра адкрыў нам горад, цудоўнаму калектыву школы – і асабіста шчыра адданаму сваёй справе і сваім вучням дырэктару Мікалаю Васіллевічу Жуковічу –
і, канечне, уважлівым і гарэзлівым слухачам за кароткую,
але такую цёплую сустрэчу.

IMG_4641

“Справа” ў Камянцы

 

12050631_10207935315804732_1525095994_o
У нядзелю, 20 верасня, у Камянецкай раённай бібліятэцы імя Усевалада Ігнатоўскага прэзентавалі другі нумар беларуска-ўкраінскага альманаха “Справа”. Вечарыну вяла пісьменніца і старшыня Таварыства украінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў Наталка Бабіна.
12041810_10207935328805057_2095988438_n 12030798_10207935368606052_1215634181_n

Яна кораценька распавяла прысутным гісторыю стварэння альманаха, анансавала самыя цікавыя матэрыялы чарговага нумара і падзялілася планамі на будучыню.

12032599_10207935398326795_1748380815_n 12033615_10207935415087214_1857731699_n

З кароткімі прамовамі таксама выступілі іншыя аўтары “Справы”: празаік і паэт, малады юрыст Кірыл Азімка, настаўніца і перакладчыца Вера Філосаф ды настаўнік гісторыі, арганізатар раённага конкурсу твораў на мясцовых гаворках Аляксей Шумэр.
12026573_10207935382846408_1309934789_n 12021986_10207935376486249_1530565233_n

На развітанне паэт і бард, аўтар фота з вокладкі другога нумару “Справы” Алесь Паплаўскі выканаў некалькі сваіх аўтарскіх песень.
12042209_10207935366045988_1220435498_n 12021846_10207935363365921_269800355_n

З бібліятэкі сустрэча перацякла ў кавярню, а потым нават і на камянецкую на вежу.
12021931_10207935437367771_938128867_n 12042028_10207935469528575_1023575723_n 12041998_10207935454528200_1492251095_n

Таварыства выказвае вялізную падзяку ўсім гасцям і ўдзльнікам імпрэзы, асаблівую – энергічнаму Аляксею Шумэру, непасрэднаму арганізатару сустрэчы!
12033703_10207935537610277_1162592898_n 12047425_10207935418167291_63627582_n

тэкст: Алесь Паплаўскі, ПС; фота: Віктар Місіюк

“Справа” у Львові: Їх не подолати

У суботу 12 верасня адбылася ПЕРШАЯ прэзентацыя ДРУГОГА нумару альманаха «Справа». Месца пачэснае – львоўскі форум выдаўцоў і літаратурны фэст пры ім.
DSCF2404 DIGITAL CAMERA

Сустрэча ў чорнай зале тэатра “Воскресіння” атрымалася камернай і, напэўна менавіта таму, – надзвычай плённай. Абмен ідэямі трываў больш за паўтары гадзіны. Некаторымі вынікамі сустрэчы, спадзяёмся, падзелімся з вамі ўжо ў бліжэйшы час. (Сярод іншага, у планах Таварыства тур па ўкраінскім баку беларуска-ўкраінскага памежжа, арганізацыя навуковага форуму, конкурс відэаролікаў і правядзенне талент-шоў.)
DSCF2402 IMG_0394 (1)Было надзвычай прыемна адчуць цікавасць украінцаў да беларуска-ўкраінскай культурнай справы. Але і не толькі да яе – суцэльнай прыемнасцю (хоць і з дамешкам зайздрасці) было назіраць стаўленне ўкраінцаў да літаратуры.

IMG_0389 jpg_0-

Відавочна, на прагу чытаць не ўплывае ні вайна, ні эканамічны крызіс. Дзве доўгія чаргі стаялі пад дажджом, каб купіць квіток і трапіць на кніжны кірмаш у палац Патоцкіх. Унутры – таксама чэргі, прычым роўныя: што да пісьменніцы і дэпутаткі, геніяльнай букавінкі Марыі Маціос, што да тэлевядучай, зоркі праграмы “Рэвізор” Вольгі Фрэймут. У Беларусі пакуль такога не ўбачыш.
1442049990_SAM_8545 12011313_673678976099831_8315167586614862251_n

zx9EfGdECjY freimut

Але што важна – не ўбачыш у Беларусі і Харпер Лі ды 9 апавяданняў Сэлінджэра ў абстракцыянісцкай вокладцы, “Адзіноты ў сеціве” і “Пражскіх могілак”, вечных “Ста гадоў адзіноты” і скандальных “50-ці адценняў шэрага” з усімі іх працягамі – не знойдзеш усяго гэтага па-беларуску, як ні старайся. А па-ўкраінску – калі ласка. Вось уся падборка моднага нарвежскага аўтара дэтэктываў Ю Несбё. На суседнім стэндзе – лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі (іх кнігі з’яўляюцца ва Украіне амаль адначасова з расійскім перакладам).

400349_165   35286_52626

Кнігі збольшага каштуюць 1,5-5,5 даляраў.
Book_cover_66_big 9786175382301_4%20price

Каб падтрымліваць беларушчыну – не толькі ў галовах, чаму дапамагаюць вышымайкі ды іншыя крэатыўныя праекты, але і на языках – вельмі патрэбныя мастацкія пераклады. Безумоўна, перакладаць класіку важна. Аднак збольшага мы, звычайныя чытачы, ідзём у кнігарню менавіта па навінку. Ці шмат сусветных навінак перакладзена на беларускую?.. Хіба адзінкі. Некалькіх французскіх і іншых аўтараў, напрыклад, выдаў Зміцер Колас. Некалькі, напэўна, выдавецтва “Логвінаў”. Відаць і ўсё.

Што праўда, навуковая і навукова-папулярная літаратура Украіны і Беларусі знаходзяцца прыкладна на адным узроўні, ніша патрохі запаўняецца – аўтары пішуць, выдаўцы выдаюць, чытачы купляюць, аўтары з выдаўцамі адчуваюць аддачу і ствараюць надалей. Ва Украіне, як і ў нас, выходзяць і шыкоўныя ілюстраваныя выданні, і кішэнныя кніжачкі на тэмы самыя разнастайныя: ад князёў Астрожскіх да УПА і савецкага дысідэнцтва.

А вось зайздрасна глядзець беларусу на ўкраінскія пераклады гуманітарыстыкі, самых уплывовых кніг у сферы гуманітарных навук з сучаснасці і 20 стагоддзя: гісторыя, філасофія, культуралогія – французская, нямецкая, брытанская, амерыканская – ммм… Гэта тое, чаго нам пакуль не стае. Тут дзякуй гістарычным нашым выдавецтвам, якія робяць у гэтай сферы што могуць.
forum_lviv

Не апошнюю ролю ў прывабнасці выдання грае афармленне. У Беларусі надрукаваць кнігу каштуе значна даражэй, чым ва Украіне, і ўкраінскага ўзроўню паліграфіі ў нас чакаць, відаць, не прыходзіцца.
selindjer

Але так хочацца, каб у Беларусі знайшліся перакладчыкі, выдаўцы, што дамовіліся б з замежнымі аўтарамі, мастакі – каб хоць раз-два на год мы атрымлівалі выбуховую кніжку. І гэта кніжка стаяла б у кнігарні не ў аддзеле “беларусікі”, побач з Багдановічам і Каратевічам, а ў вялікім аддзеле сусветнай літаратуры, на сваім пачэсным месцы, дзе пакуль што ўсё-ўсё-ўсё толькі па-расійску.

autumn-leaves

Ну а ўкраінцы – такую нацыю не перамагчы. Яны ўжо адчулі права на сваё слова і актыўна ім карыстаюцца, ніхто яго цяпер не забярэ.

ПРЕЗЕНТУЄМО ДРУГЕ ЧИСЛО АЛЬМАНАХУ У ЛЬВОВІ !!!!!!!

Дорогі друзі! В суботу, 12 вересня в 16.00 у Львові чекаємо на зустріч з вами у межах Форуму видавців у “театрі “Воскресіння”, Чорний зал (пл. Генерала Григоренка, 5). Приходьте, шановні, будь ласка!

1208baner_na_sajt

“Справа” – добрым людзям, якія не забываюць матчыну мову (Прэзентацыя “Справы” ў Міхалках)

Піша Валянціна Казловіч

23 жніўня ў вёсцы Міхалкі Бярозаўскага раёна Берасцейшчыны святкавалі дзень вёскі. Маленькая вёсачка, непереспектыўная, але ж якая вясёлая! Сабраліся людзі ў мясцовым музеі – Хаце деда Хвэдара. У двары, які некалі належаў добраму гаспадару Федару Зялёнка. Гаспадара і гаспадыні даўно няма на гэтым свеце, а хата стала музеем. Унучкі стварылі. Адна з іх – Марыя Іванаўна Захарава – галоўны арганізатар мінулага свята. Ёй я і падаравала “Справу”. Альманах будзе захоўвацца ў музеі.

справа - загадчыцы боркаўскай бібліятэкі

“Справу” атрымала загадчыца Боркаўскай (цэнтр мясцовай гаспадаркі) сельскай бібліятэкі Людміла Юдчыц, спецыяліст аддзела культуры Бярозаўскага райвыканкама Ала Гук, ураджэнец суседняга з Міхалкамі Горска, а сёння жыхар Брэста Сяргей Грышчук, жонка якога – украінка, і іншыя зацікаўленыя.

я чытаю верш міколы кацэні пра вёску і расказваю пра справу

Калі захацець, можна знайсці мноства сімавалаў. 23 – дзень напярэдні Дня незалежнасці Украіны. Вера Іванаўна – беларуска па нацыянальнасці, але даўно жыве і працуе ў Кіеве, грамадзянка Украіны. Прзвішчы жыхароў Міхалак – амаль усе украінскія…

Вера Захарава выдала ў Кіеве зборнік вершаў ураджэнца Міхалак – Міколы Кацэні. Прывезла на свята. Мікола піша па руску, а са мной размаўляў на вясковай мове. Як і астатнія. Вера Іванаўна ставіць умову: у хаце дзеда Хвэдора – толькі па-нашаму.

Абяцаў паэт Мікола пачытаць “Справу”, дзе ёсць аповеды на мове, з матчыным малаком знаёмай жыхарам Міхалак. Яго вершы пра родную вёску, якая мае ўсе шанцы знікнуць з карты Беларусі, перклікаюцца з творамі са “Справы”…

двор дзеда хвэдора

Таварыства на “Арсенале” ў Кіеве

24 красавіка 2015 года у г. Кіеў на міжнароднай кніжнай выставе Кніжны арсенал Таварыства ўкраінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў правяло прэзентацыю альманаха “Справа”, прысвечанаму літаратурным сувязямі паміж нашымі народамі. Удзельнікі прэзентацыі старшыня Таварыства Наталка Бабіна, беларускі празаік, рэдактар альманаха Алесь Наварыч, украінская пісьменніца Наталля Марчанка і беларускі пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка, які стала жыве ва Украіне, трымалі творчую справаздачу перад слухачамі –  наведнікамі кніжнай выставы ў Арсенале.

kiev01

Трэба адзначыць маштаб самой выставы. Дзейнічалі адразу некалькі творчых пляцовак. Гэта і паэтычная сцена ў двары Арсеналу, і Зал Хоку, і Зал малых кнігарняў і выдавецтваў, і шматлікія дзіцячыя майстэрні, дзе юныя кіяне клеілі просценькія кніжкі, малявалі, ляпілі фігуркі і проста гулялі ў розныя забаўлянкі. У кавярні “Еўропа” раз за разам ладзіліся дыскусіі, у зоне выставы “Авангардны квартэт” быў адчынены музей кнігі і друкарства Украіны з сапраўднымі гістарычнымі экспанатамі.

Беларускім гасцям для прэзентацыі “Справы” выпала пляцоўка Кіназалы. Ва ўступным слове, выконваючы ролю мадэратара, Алесь Наварыч распавёў, як нарадзілася ідэя альманаху, якая ягоная структура, расказаў пра аўтараў. Мова выступу была беларускай, што выклікала найжывеўшую цікавасць сярод слухачоў, як тых, што адмыслова прыйшлі на прэзентацыю альманаха, так іх тых, што выпадкова завіталі ў кіназалу ці проста праходзілі ў пошуках сваіх нейкіх цікавостак.

kiev00

Старшыня Таварыства Наталка Бабіна расказала пра саму суполку, яе мэты і задачы. Пісьменніца Наталля Марчанка выказала словы глыбокай удзячнасці беларускім калегам, а таксама сцвердзіла ідэю, што беларусы з усіх славянскіх народаў выявіліся адзінымі, які не проста падтрымалі і падтрымліваюць украінцаў у іх барацьбе за свабоду і праўду – украінцаў падтрымлівае ўвесь свет – але беларусы пасправалі выявіць у саміх сабе пэўныя рысы ўкраінскасці, то бок адвечную няскаронасць перад вядомым старшым братам.
Уладзіслаў Ахроменка расказаў пра тое, як беларусы Чарнігава адзначалі сёлета Дзень волі. У пэўны момант украінскі міліцыянт  дазволіў узняць на галоўнай плошчы горада бел-чырвона-белы сцяг замест ўкраінскага дзяржаўнага. Нідзе болей у свеце падобнае немагчыма! І гэта сведчыць, на думку сп. Уладзіслава, пра самыя цесныя карані двух народаў, іхную найнатуральнейшую блізкасць.

45 хвілін, адведзеныя арганізатарамі на мерапрыемства, прамільгнулі на адным дыханні. У Кіназалу прыйшлі чарговыя прэзентатары і выступоўцы. Але ў кулуарых размова на тэму беларуска-ўкраінсках супольнасці  беларускімі госцямі працягвалася я  шчэ доўга.

kiev02

Дзве прэзентацыі альманаха “Справа” ў Кобрыне

8 красавіка, у сераду, Таварыства ўкраінскай літаратуры мела гонар прэзентаваць першы нумар альманаха “Справа” ў горадзе Кобрыне.

IMG_2780
Сустрэчы з чытачамі арганізаваў добры сябар і ўдзельнік Таварыства, пісьменнік, выдавец і трэнер па шахматах Сцяпан Іосіфавіч Давыдзюк.

Першая прэзентацыя праходзіла ў гарадской гімназіі, на сустрэчы прысутнічалі будучыя і патэнцыйныя аўтары другога нумару “Справы” – вучні 8-10 класаў і іх настаўнікі.
IMG_2810

На прэзентацыі выступілі галоўны рэдактар “Справы” Алесь Наварыч, старшыня Таварыства Наталка Бабіна, кобрынскі інтэлектуал, сябра Таварыства Сцяпан Давыдзюк.
IMG_2800
IMG_2802
IMG_2812

Вершы ўкраінскага класіка з Кобрына Дмытра Фалькіўскага прачытаў берасцейскі грамадскі дзеяч пан Міхайла Петруковіч. Вучні таксама ладна падрыхтаваліся да сустрэчы: шэсць маладых аўтараў прачыталі свае вершы, а таксама вельмі кранальную літаратурна-мастацкую замалёўку пра вернага сабаку Хаціко. Пасля адбыўся выступ народнага хору кобрынскага дома культуры “Поліські передзвони”, які выканаў шэраг народных украінскіх песень, а таксама – песню на словы знакамітага кобрынскага паэта Володимира Мурашкевича. Музыку напісала кіраўніца хору пані Зоя Ястрэмская.
IMG_2808
Апошняя песня “Варэнікі” расцвяліла душы і страўнікі ўдзельнікаў прэзентацыі.
IMG_2801
Сустрэча атрымалася кароткая, але, спадзяёмся, плённая – а знаёмства працягнецца пасля выпуску другога нумару “Справы”, на прэзентацыі якога будзе яшчэ больш вершаў і твораў.
IMG_2819 IMG_2821 IMG_2820IMG_2825
IMG_2817 IMG_2824

У гэты ж дзень адбылася і другая прэзентацыя – ва ўстанове адукацыі “Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж”.
IMG_2862
Удзячнай аўдыторыяй былі зусім не гуманітарыі, а будучыя рамеснікі, мастакі, сталяры, муляры і прадстаўнікі іншых карысных у свеце прафесій, а таксама іх выкладчыкі.
IMG_2831
Але цікавасць аўдыторыі паказала: чым бы мы ні займаліся, а культура і радзіма нас яднае. Спадзяёмся, маладым людзям на сустрэчы было гэтак жа цікава і натхняльна, як і нашым пісьменнікам.
IMG_2857
На развітанне студэнты каледжа зладзілі невялікі канцэрт. Моцна закранула неймавернае выкананне песень украінскіх гуртоў “С.К.А.Й.” і “Океан Ельзи”.
IMG_2837
Сябры Таварыства нават сталі пераймацца, што выпускаюць альманахі, а не музычныя альбомы.
IMG_2849

Шчыра дзякуем адміністрацыі гімназіі і каледжа за спагаду, а вучням і студэнтам – за цікавасць і натхняльныя зносіны. Спадзяёмся на наступную сустрэчу! І запрашаем дасылаць нам творы і лісты на адрас druzi.by@gmail.com для публікацыі ў другім нумары альманаха.

IMG_2894

Таварыства выказвае агромністую падзяку Сцяпану Іосіфавічу Давыдзюку за арганізацыю прэзентацый і няменшую падзяку – дарагому сябру, Міхайлу Петруковічу, які на сваёй машыне даставіў удзельнікаў прэзентацыі “ад парога да парога” па маршруце Брэст-Кобрын-Брэст.

 

Дарагія сябры, запрашайце нас да сябе на прэзентацыю беларуска-ўкраінскага альманаха “Справа” і чытацкія сустрэчы! З радасцю прыедзем!

Прэзентацыя альманаха “Справа” ў Івацэвічах

18 сакавіка прайшла прэзентацыя беларуска-ўкраінскага альманаха “Справа” Таварыства ўкраінскай літаратуры ў раённым ліцэі горада Івацэвічы Брэсцкай вобласці. У прэзентацыі ўзялі ўдзел галоўны рэдактар альманаха, пісьменнік Алесь Наварыч, старшыня Таварыства ўкраінскай літаратуры пры СБП Наталка Бабіна, аўтар альманаха Пётр Іванавіч Кулік, а таксама арганізатар сустрэчы, пісьменнік і журналіст Валер Гапееў.

IMG_5327

IMG_5342

IMG_5330

 

Івацэвіцкі Ліцэй сустрэў надзвычай прыязна і ветліва, нават накарміў абедам. Сустрэча з супрацоўнікамі і вучнямі Ліцэя доўжылася больш за паўтары гадзіны, імпэт выступоўцаў і пытанні ў вучняў не заканчваліся. Старшакласнікаў цікавіла, як разгледзець у сабе талент і пачаць пісаць, для каго трэба пісаць – для сябе ці іншых, якіх сучасных і класічных аўтараў варта чытаць. Частка пытанняў датычылася дзейнасці Таварыства ўкраінскай літаратуры і выдання першага нумару альманаха.

IMG_5344

IMG_5343

IMG_5348

IMG_5350

Удзельнікі прэзентацыі выказваюць шчырую падзяку Ліцэю за цудоўны прыём і асаблівую падзяку спадару Валеру Гапееву, які пазнаёміў пісьменнікаў з чыстымі і прыязным Івацэвічамі, правёў па вясновых вуліцах, музеі і нават могілках (дзе Алесь Наварыч згадаў сваё даўняе апавяданне пра смерць на могілках, а ў Пятра Куліка з’явілася ідэя для новага твору). Спадар Валер – сапраўдны інтэлігент, які гуртуе мясцовую супольнасць, цэнтр асяродка беларушчыны, якога ведаюць, паважаюць і з якім вітаюцца на вуліцах.

IMG_5345

4 прэзентацыі альманаха “Справа” ў Брэсце!

3 сакавіка 2015 года Таварыства ўкраінскай літаратуры пры СБП правяло ажно чатыры прэзентацыі ў горадзе Брэсце. Студэнты Брэсцкага тэхналагічнага ўніверсітэта мелі сустрэчу з главой Таварыства, пісьменніцай Наталкаю Бабінай і празаікам, галоўным рэдактарам альманаха “Справа” Алесем Наварычам. Спатканне было прысвечана тэме мультыкультуралізму, этнічным культурам берасцейскага Палесся (літаратары, што прымалі ўдзел у сустрэчы, паходзяць з Брэсцкага і Столінскага раёна адпаведна). Удзячная публіка таксама з цікавасцю слухала інфармацыю пра сайт Таварыства www.druzi.by і старонкі Таварыства ў сацыяльных сетках Фэйсбук і ВК. Студэнты пыталіся пра далейшыя прэзентацыі, паэзію Ніны Мацяш і спецыяльную літаратуру па-беларуску для інжынераў і будаўнікоў.

IMG_2407

На сустрэчы са студэнтамі-філолагамі і журфакаўцамі ў Брэсцкім педагагічным універсітэце імя А.Пушкіна  да ранейшага складу аўтараў-“справаўцаў” далучыліся журналіст, спецыяльны карэспандэнт газеты “Беларусь сегодня” па Брэсцкай вобласці Валянціна Казловіч, а таксама стараста сяла Лілікава, паэт-палявод Пятро Сцяпанавіч Шапяцюк, які падкарыў дзявочую аўдыторыю артыстызмам і сапраўды народным гумарам. Студэнтаў цікавіла, як паставіліся да выхаду альманаха ва Украіне і дзе можна купіць сабе вышыванку.

IMG_2411  IMG_2415

IMG_2417  IMG_2423
З прэзентацыі на прэзентацыю

У другой палове дня расшыраны склад сяброў Таварыства і аўтараў альманаху правялі прэзентацыю ў рэдакцыі газеты “Брэсцкі кур’ер”. Акрамя ўжо згаданых сяброў, свае творы прэзентавалі берасцейскі паэт-песеннік Арсэнь Тэтэрук, кобрынскі асветнік і выдавец Сцяпан Давыдзюк (які прэзентаваў кнігі ўкраінскамоўных паэтаў Берасцейшчыны). Пра досвед арганізацыі для школьнікаў літаратурнага конкурсу твораў на роднай гаворцы распавёў яшчэ адзін аўтар “Справы”, малады настаўнік гісторыі з Камянеччыны Алэсій Шумэр.

IMG_2461 Алесь Наварыч

IMG_2465 Валянціна Казловіч, сын пісьменніка У.Кітаеўскага, Сцяпан Давыдзюк

IMG_2466 Віктар Місіюк

IMG_2470 Пятро Шапяцюк

IMG_2473 Асэсій Шумэр

IMG_2483 Сцяпан Давыдзюк

IMG_2478  Арсэн Тэтэрук 

З цёплымі словамі прывітання да публікі звярнуўся старшыня берасцейскай філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў Іван Мельнічук, які таксама прэзентаваў сваю новую кнігу “Гасцінец”.
IMG_2500  IMG_2503
 Іван Мельнічук і Наталка Бабіна

На прэзентацыі некалькі слоў сказаў і аўтар карціны, якая была змешчана на вокладку, – берасцейскі мастак Кірыл Ляшук. Вельмі сумна, адзначыў ён, што культура памірае і традыцыя адыходзіць. І кожны з нас павінен рабіць што можа, каб яе ўратаваць. Яго словы сустрэлі апладысментамі.

IMG_2463 Кірыл Ляшук і Наталка Бабіна

 

Апошняя прэзентацыя прайшла ва ўкраінскім консульстве ў Брэсце.
IMG_2507

Суперажыванне выклікалі словы аўтаркі альманаха Лідіі Касачук: для літаратара, які жыве на Брэсчыне, натуральна пісаць на сваёй матчынай мове – сваёй гаворцы.

IMG_2516 Лідія Касачук і консул Украіны ў Брэсце пан Алег Мысык

Выкладчык БрТУ Віктар Місіюк казаў пра накіраванасць “Справы” ў будучыню, вялікі патэнцыял аб’яднаных беларускай і ўкраінскай культур.

Адбылася жывая дыскусія з прадстаўнікамі берасцейскай інтэлігенцыі і ўкраінскіх арганізацый.

Самае папулярнае пытанне, якое гучала ў гэты дзень на прэзентацыях, — як узнікла назва альманаха “Справа”. Цікава, якімі будуць самыя папулярныя пытанні наступных прэзентацый.

альманах

Дадаем падручнікі!!!

На нашым сайце з’явіўся набор падручнікаў па ўкраінскай і беларускай мовах, новыя правілы беларускай арфаграфіі, а таксама – агромністы пералік карысных спасылак на беларускія і ўкраінскія слоўнікі, літаратурныя і літаратуразнаўчыя старонкі.

Пішыце, што яшчэ варта або патрэбна дадаць.

Будзем радыя памагчы!

вывучэнне